(no subject)

Apr 09, 2014 20:48

Значыць, сітуацыя такая: покуль даволі паспяхова штодня катаю на ровары. Насамрэч, гэты стымул у выглядзе флэшмоба дужо здораўскі, бо нешта мне падказвае, што ён перойдзе ў звычку. Вельмі добры адпачынак для мозга.
Адзінае, у нядзелю вырашыла ўпершыню паганяць у Адрыў у роварнай катэгорыі. І тут вось неспадзяваначка адбылася. Здорава, канешне, што накруціла 75 км за дзень. Але. Але мінулагодняя траўма каленкі дала пра сябе ведаць. Трэба было раней уцягвацца, пачынаць катаць. Цяперака катаю па мінімуму, і дужа асцярожна. Можа хто з фрэндаў ведае, як каленкі вяртаць у першабытны стан? Бо ў мяне фішка такая, калі шмат кручу, пасля балюча не толькі круціць, але і калі проста ходзіш - пры згібе калена.
цэ фотачка для прыцягнення ўвагі


А тут, каму цікава фотаблог і артыкул

life, reporting, about, myself, bike, spring, foto

Previous post Next post
Up