Прыйшоў і мой час зразумець, што такое дыплом. Падаецца, нічога страшна. Ну ў сэнсе, літары та не кусаюцца, і падавалася б - што перашкаджае сесці, ды напісаць? А перашкаджае вось што - адсутнасць разумення, навошта? Які сэнс у гэтых 100 старонках сапсаванага папірусу, які не факт, што і прачытаюць... Дадзеныя не даюць, і адкрытым тэкстам кажуць - пішы што хочаш, імправізіруй - у чым сэнс? Карацей, няма натхнення яго пісаць. А з мозга касці не выходзіць думка, што трэба, што хутка чарговая працэнтоўка. Бяда.
А тут яшчэ вясна, і проста неверагодная колькасць падзей і розных цікавых магчымасцяў! У такія часы падаецца, што жыццё праходзіць міма, калі галаву займаюць непатрэбныя думкі.
Тым часам, вырашыла праверыць сябе, і ўзяць удзел у флэшмобе - 30 дзён на ровары, можна міксаваць з бегам.
У першы дзень зганяла ў аэрапорт - марафет там наводзяць па поўнай! Едзеш, і падаецца, што абапал кожнае дрэва не абмінулі, і прычасалі.
Паралельна, натуральна, яшчэ душа баліць за Украіну, за мой Любы Крым, які я не ўяўляю рускім...
Салянку замаўлялі? - нават калі не, не адверцеціся...эх
Між іншым, душа прагла завітаць у любімы горад, каб адчуць, што там сапраўды вітае ў паветры, якія думкі ў галовах, што на сэрцах у людзей...
мой матэрыял з Львова, калі каму будзе цікава.
зы. прагну блюза