пра вясёлыя выходныя

Mar 19, 2013 11:44

Горад на выходных атакавалі так званы "Хаўер" і выкліканая ім жа паніка. Усе казалі - сядзець дома! Але ж так карцела выбрацца! Па-першае - калі яшчэ такую прыгажосць ды белы плот уздоўж дарогі пабачаць мае вочы.


Па-другое - такі захапляюць мяне рыцары ды гэтыя жанчыны ў прыгожых старажытных строях. Ну і што таіць - любіцелі мы прыгодаў :)
Таму, рукі ў ногі - ногі ў рукі, і наперад: Праз снежныя заторы на рыцарскі турнір «Белы замак-2013»



Больш фота
Насамрэч, дужа пазітыўнымі выдаліся выходныя. Спадабалася піхаць машынкі - вясёлы такі занятак. І прыемна адчуваць, калі яна зрушваецца.
І, канешне, гэтаму вар’яцтву не быць без дапамогі файнага Чалавека - Міхала.

life, reporting, smile, happy, friends

Previous post Next post
Up