прыемныя выпадковасці

Feb 24, 2013 00:56

Папярэдні дзень быў ахутаны дзіўным павуціннем супадзенняў. І самае цікавае, як гэта звычайна прамалёўваецца ў кінастужках, кожны мой крок - вёў мяне менавіта да іх. а магло б быць і інакш, бо сыенару не было, ён з’яўляўся па меры маіх адчуванняў.
Валебол вінен быў пачацца ў 15 гадзін. Але чамусь у горад выехала на гадзіну раней за патрэбны час. І гэта дало пачатак маім прыемным выпадковасцям. Бо ў метро сустрэла Чалавека, аб якім думала ў аўтобусе, па дарозе ў горад. І думала, што няма ў мяне тых словаў, якімі можна было б выразіць тое, чаго я яму жадаю, бо ў яго быў ДН. Ды й ня ведала на які нумар слаць, ці тэліць - бо геаграфія яго рухаў была невядомай. Калі спусцілася ў метро - ён там сядзеў на зэдліку. Таму мне пашчэсціла яму ўсміхнуцца, абняць і ўсучыць мой фірмовы шакаладны кекс! Пасля, пайшла новым шляхам да універа. З далёк заўважыла, што тата з дачкой гуляецца ў снежкі. Мяне гэта так парадавала, ішла і свяцілася. Калі наблізілася - гэта апынўся мой знаёмы са старой працы, які ўвогуле працуе не ў Беларусі. Было дужа прыемна і нечакана яго пабачыць. Бо бадай гэта адзіны чалавек, каторага я была рада бачыць у якасці госця ў нашым офісе. Далей былі дзьве гадзіны шчасця ў залі. Пад час каторых мяне папрасілі набыць батон. Па дарозе з трэнькі, доўга думала - перабірала дзе гэта лепей зрабіць. У выніку маё рашэнне мяне звяло яшчэ з адным чалавекам з майго мінулага. Якое адыграла таксама важную ролю ў маім жыцці. З гэтым чалавекам я колісь асвойвала азы баскетбола. Гэта быў не трэнер. А хлопец, каторы пасля нашай трэнькі прыходзіў з намі граць. Мы малыя, юныя дзеўчыны гралі супраць вялікіх і моцных хлопцаў. І ён быў адным з іх. Цікавае было пачуцце, калі яго пабачыла. Дакладна ведала, што ён звязаны са спортам, то бок наша знаёмства вінна было адбыцца ў нейкай спартовай зале. Але я ўжо так шмат дзе грала, што не магала ўзгадаць ні даўніны ні мейсца. А ён нават памятаў якой я была))) Адбылася мега-цудоўная размова. А дысертам быў прагляд - V - значыць віндэта, пад нутэлу з гарбаткай!
А сёння, мусіць быць плённы дзень. Спадзяюся)))

life, myself, two ways

Previous post Next post
Up