Брукаваначкі, рудая чарапіца мазаікаю раскіданая па цэнтральных кропках гораду. Рамантычныя дворыкі, утульныя кавярні з індывідуальным інтэр’ерам, вулічная музыка і шматлікія ўсмешкі выпадковых мінакоў на вулачках - вось што зноўку і зноўку кліча ў гэты чароўны горад. Львоў ці пад час Аўстра-Венгрыі Лэмберг, горад, які мае даўнюю і багатую гістрыю ў якую можна паглыбіцца і адчуць атмасферу мінулага праз сапраўдныя “жывыя” экспанаты якімі з’яўляюцца звычайныя домікі, завулкі, паркі - у якіх і зараз працягваецца сучаснае жыццё, але ўсе яны захоўваюць у сваёй памяці цені мінулых гісторый.
Таму, мы з
k_autumn
вырашылі зноўку наведаць горад-музей, перадаць яму прывітанне з нашых краёў ды пагрузіцца ў яго казачную атмасферу. У дарогу выбралі самы бюджэтны варыянт: цягнік Менск-Берасце (≈21 000 руб.) Берасце - Забалоцце (≈8 000 руб.) Забалоцце - Ковель (≈;8 гр.) Ковель - Львоў (≈ 30 гр.) Назад тая ж схема руху, вызначыцца з цягнікамі дапаможа
клёўкі рэсурс.
Восень з дажджом, сонейкам, і каляровым лісцем, якое шабуршала пад нагамі, сустрэлі нас у горадзе. Гэты горад, дзіўным чынам, вабіць і зачароўвае ў любы час дня, любую пару года і незалежна ад надвор'я. Яго рытм з радні таму, што заварожвае ў Карпатках. Ня гледзячы на шматлікіх турыстаў - гораду невядома мітусня. Жыццё тут льецца мерна, запаволенай рэчкай з выгінамі ў незвычайных мейсцах. Можа быць, гэтаму спрыяе траншпарт без раскладу, бо нямае сэнсу спяшацца ў нікуды. А можа, ў гэтым вінавата гісторыя той зямлі на якой будаваліся сцены гэтага гораду. Між іншым сцены самага цэнтру - старога гораду, прытулілі шматлікія мілыя кавярні. Яны сціпла хаваюцца за рэльефам стагоддзяў і заманьваюць мінакоў смачнымі напоямі і дэсертамі.
Тут вы знойдзеце апісанне кавярняў, якія на мой погляд варта наведаць
Але, акрамя мілых домікаў з вінтавымі драўлянымі лесвіцамі, што скрыпяць пад нагамі, калі цікавасць цябе кліча наверх, ці ў чарговы непадобны дворык над якім красуюцца зялёныя шпілі званіц… горад-казка мае і іншы бок медалю - яго паркі. Гэта сапраўдны скарб з горыстым рэльефам, густа населенымі галістымі дрэвамі-веліканамі і лабірынтамі змеяк-сцяжынак.
Калі мы з Касяй упершыню напаткалі Парк - то быў ранак, крыху бадзёранькі, але сонейка ў той дзень радасна свяціла нам у вочы, і мы ўсміхаліся яму ў адказ. То быў Стрыйскі парк - скарб нашых сэрцаў. Дол яго алеяў упрыгожваў рознакаляровы дыванок з лісця, абапал брукаванак стаялі драўляныя зэдлікі, на якіх грэліся каштаны - і мы да іх далучыліся (: Увогуле, менавіта ў мяне парк выклікаў магічнае пачуццё, нібы я патрапіла ў якую сцэну з The Lord of the Rings. Але гэтае пачуццё магічнасці і надалей не знікала. Кася з’ехала раней за мяне, і я штодня хадзіла ў парк, каб зарадзіцца яго энэргіяй, і падумаць пра К. і… У мяне ўвайшло ў звычу штодня наведвацца ў парк. Раніцай ён мне дарыў мяккае святло, задорнага восеньскага сонейка, што струменілася праз шчыльнае галлё веліканаў.
І покуль я плыла між сапраўдных жывых агароджаў, як у англійскіх дэдэктывах, апошняе лісце танчыла ў паветры ці то вальс, ці то кадрыль - у залежнасці ад музыкі, якую насвістваў ветрык…і так я пакрысе перасякала мяжу парка, і спускалася да стрыйскага рынку, дзе мяне чакалі непаўторныя ў сваёй прыгажосці будынкі. А там ужо і цэнтр з кавярнямі, дзе я пісала паштоўкі сваім любым-дарагім. У дзень ад’езда, перад цягніком, я гуляла ў парку таксама.
Прайшоў час, і не атрымалася ў мяне ўзгадаць усе тыя моманты, якім хацела падзяліцца з вамі. І па праўдзе, гэта дужа складана - уся тая атмасфера, музыка ў паветры гораду, новыя твары, шмат творчай моладзі, флэшмобы якія міжволі вымушаюць усмешку з'яўляцца на тварах, захапленне, якое нараджаецца проста ад таго, што ты дыхаеш у гэтым горадзе...І я ўжо дома, гэта ня тое.
ШМАТФОТА