апошнім часам дастаўляе BLUES

Nov 20, 2012 00:00

Увогуле, я пра што хацела тут зацемку пакінуць. Зразумела на днях, што раней мне прасцей сюды было зліваць свае думкі, адчуванні, трызненні, ці што там накатвае час ад часу. А зараз няма часу сюды пісаць - прасцей тэт-а-тэт усе кропкі над і з сабой, ці з кім раставіць (:
Гэта раз.
Яшчэ, падсадзіў адзін харошы чалавечак на Lie to me. Ужо паглядзела ўсе, што плавае па просторах усемагутнага ў вольным доступе, і... значыць, цяперака з большай цікавасцю назіраю за народам на вуліцы, ў транспарце, сачу за эмоцыямі на твары, калі чалавек штось чытае - цікавенька, ведаеце лі (:
Ну, і перадсэсійнае. Падаецца, афіцыйна я безпрацоўная, але часу няма, ня тое, каб рыхтавацца да сесіі - часу няма на жыць! Але, мне падабаецца. Страшна ўявіць сябе без цяперашняй актыўнай дзейнасці.
Яначка сталее, і цяпер з кожным разам усё прасцей і прасцей з ёй ладзіць канструктыўны кантакт. Радуе, што дзіцё дужа кемлівае - захапляюся малым дзівам! (:
Насамрэч, мяне чакае артыкул, а я шукаю нагоды адлыняць...ну я пайшла

life

Previous post Next post
Up