Калядная рапсодыя

Dec 25, 2008 16:45

Адно з маіх любімых калядных апавяданняў.

"...Вось спускаецца на Палессе ноч. Мільгаюць на залатым чорныя сілуэты ялін і дзіўныя, расторганыя ў розныя бакі сілуэты хвояў: як ведзьмы на тычках. Цягнік ляцеў, і гэтыя ведзьмы круціліся ў шалёным кругавароце.

Гонкі! Бог ты мой, гонкі! У снежных віхурах, у звоне бразготак, што аж захлынаюцца ад захаплення.

Як быў я конь у ліхога пана,

Настаяўся я пад сметнічкам,

Наеўся я саломкі,

Напіўся я балотнай вады.

Побач скачуць вярхі ў масках і вывернутых кажухах. І лятуць у калматых снежкі.

Задзёртыя конскія храпы з ашалелымі вачамі. Ногі шырока мераюць снегавую парчу.  Сонца, рыжыя кажухі, чорныя хусткі з чырвонымі і сінімі кветкамі, перавітымі зялёнай лістотай.

Ён стаіць у санях, гагоча і страляе пугай. А побач пад хусцінай румянае, белазубае, сінявокае аблічча. Таксама смяецца. І такая яна зараз… такая!.."

"...Ой, цару нябесны, гэтыя песні! Так і гучаць, і гучаць у вушах, настырна, як у ціхай хаце пасля вяселля, калі на падпітку не можаш заснуць. І як холадна гаворыць пра гэта старая кніга: “Музыкальность составляет выдающуюся черту в характере полешука”. Гэта пра песні, якімі ён так пякельна, пакутліва шчаслівы..."  
© У.С.Караткевіч 
 Пра што:  Каляды, вяселле, народныя спевы, снег, Палессе, боль і Надзею Агулам спасылка прывядзе на досыць напоўнены архіў з сайта, прысвечанага асобе Караткевіча

зіма, сусьветная літаратура, адцінаньне, сьвята

Previous post Next post
Up