Там ільвы

Dec 12, 2008 13:10



* * *

Рассыпанная мазаічная раніца

Выкладае на шыбінах

Знаёмыя сілуэты.

Нямая размова аголеных дрэваў

І мокрых вачэй

Стоіцца ў шкле.

Восень для меланхоліка -

Кніга з надпісам

“Hic sunt leones.”

вершы, восень

Previous post Next post
Up