Вось так жывеш-жывеш з выглядам на раку і (амаль) капішча, чуеш кожным паўгадзіны, як адбівае час ратушны гадзіннік, а потым раз-два-тры і ты ўжо бачыш з вакна царкву і (амаль) французкае возера, слухаеш пералівы званоў. Адзіная добрая рэч, якая застаецца ў жыцці нязменнаю - гэта вясёлыя жабкі, якія былі квакаталі за вокнамі. Па ўсіх прыкметах выходзіць, што жабкі ёсць совамі і атэісткамі.