Не так даўно выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 4 за 2014 год), які мае назву «Архітэктурная спадчына: гісторыя руйнаванняў і рэканструкцый». Ён цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне.
Афіцыйная старонка з прадмовай і поўным зместам:
http://www.arche.by/by/page/ideas/17505 Напрыканцы знаходзіцца мой самы доўгі артыкул. Прынамсі пакуль што) Тэкст прысвечаны гіпатэтычнай рэканструкцыі дома старасты (або замка Мікалая Радзівіла Чорнага) ў Нясвіжы.