Не магу пагадзіцца, што гэта агульная назва. Тут варта аддаваць перавагу слоўнікам, чым Вікіпедыі. Сёння перачытала некаторыя вытрымкі з працаў па сярэднявечным мастацтве: хімеры ўсё ж згадваюцца або як хімеры ў арыгінальнай трактоўцы - нешта, дзе фактычна ўсе структурныя часткі запазычаныя ў розных істотаў - звычайна згадваецца як адна з пазіцый у пераліку, або як хімеры з экстэр’еру Нотр-Дама. Астатняе - скульптуры, барэльефы, гарэльефы і г.д. Выснова: тэксты, дзе хімерамі завуцца любыя тэралагічныя персанажы, непрафесійныя. Навука не прызнае кампрамісаў, інакш яна б ператварылася ў мастацкую літаратуру. Напрыклад, адна мастацтвазнаўца В.Б. выдала кнігу пра беларускі інтэр’ер, і апісала камінную залю Нясвіжскага замка часоў Марыі дэ Кастэлян як познегатычную. Таму яе працу можна лічыць кнігай казак, праўда не надта цікавых. Нават Фулканеллі, які піша пра, пардон, алхімію, інтэлектуал, таму ў яго кнізе, прысвечаная менавіта сімвалізму персанажаў сабораў, гэтае “хімеры” ўжываецца толькі 2 разы на ўсю кнігу. Хачу заўважыць, што “фальклорны персанаж” ці “архітэктурная тэрміналогія” тут таксама не зусім карэктна ўжываць. Сярэднявечная храмавая архітэктура базуецца на сімвалізме ў той жа ступені, як на матэрыяльных каменных падмурках. У звярах і раслінах яна дэманструе прыродны свет, які паўстаў ў першыя дні стварэння. Гэта па-першае, міфалагічныя персанажы з усяго свету і, па-другое, няісныя істоты, якія толькі сабе магла ўявіць іх фантазія тагачаснага майстра. У фальклоры такіх магло ніколі не фігураваць. Вы ж не назавеце Босха ілюстратарам фальклорных сюжэтаў. І там і там - гэта чыстая і драматычная творчасць. У егіпцян адпаведніка няма, або пакуль невядомы. Ну і тое, што для большасці нейкі тэрмін можа апынуцца невядомым, не мусіць гучаць як аргумент для адукаванага чалавека) І так, хімераў у нашых краях няма, і гіпакампы і грыфоны з кафлі гэта не хімеры)) У прынцыпе я да Вашага пераліку нават ня маю чаго дадаць. Акрамя таго, што калі б у Сынкавічах і Мураванцы і якіх іншых месцах нешта з каменнага дэкору было, яно б захавалася ў археалогіі, а там жа нічога не знаходзілі, ніводнага аскепку. Наўрадці ў той час, калі ВкЛ захаплялася пратэстантызмам, злосныя кальвіністы раструшчылі ўсё ў пыл. Інакш кажучы, поўную адсутнасць знаходак можна палумачыць толькі першапачатковай адсутнасцю артэфактаў.
Дзякую за спасылку. Сапращды файныя там анёлы, каторыя "бясплотны розум".
Хачу заўважыць, што “фальклорны персанаж” ці “архітэктурная тэрміналогія” тут таксама не зусім карэктна ўжываць. Сярэднявечная храмавая архітэктура базуецца на сімвалізме ў той жа ступені, як на матэрыяльных каменных падмурках. У звярах і раслінах яна дэманструе прыродны свет, які паўстаў ў першыя дні стварэння. Гэта па-першае, міфалагічныя персанажы з усяго свету і, па-другое, няісныя істоты, якія толькі сабе магла ўявіць іх фантазія тагачаснага майстра. У фальклоры такіх магло ніколі не фігураваць. Вы ж не назавеце Босха ілюстратарам фальклорных сюжэтаў. І там і там - гэта чыстая і драматычная творчасць.
У егіпцян адпаведніка няма, або пакуль невядомы. Ну і тое, што для большасці нейкі тэрмін можа апынуцца невядомым, не мусіць гучаць як аргумент для адукаванага чалавека)
І так, хімераў у нашых краях няма, і гіпакампы і грыфоны з кафлі гэта не хімеры)) У прынцыпе я да Вашага пераліку нават ня маю чаго дадаць. Акрамя таго, што калі б у Сынкавічах і Мураванцы і якіх іншых месцах нешта з каменнага дэкору было, яно б захавалася ў археалогіі, а там жа нічога не знаходзілі, ніводнага аскепку. Наўрадці ў той час, калі ВкЛ захаплялася пратэстантызмам, злосныя кальвіністы раструшчылі ўсё ў пыл. Інакш кажучы, поўную адсутнасць знаходак можна палумачыць толькі першапачатковай адсутнасцю артэфактаў.
Дзякую за спасылку. Сапращды файныя там анёлы, каторыя "бясплотны розум".
Reply
Leave a comment