Aug 06, 2012 22:54
Бойся широкой скулы, включая луну, рябой
кожи щеки; предпочитай карему голубой
глаз - особенно если дорога заводит в лес,
в чащу. Вообще в глазах главное - их разрез,
так как в последний миг лучше увидеть то,
что - хотя холодней.. (И.Б)
Чамусці так звычайна і здараецца: з адным чалавекам заходзіш у лес - і навокал усё зялёнае і спакойнае, пустэльня, засаджаная дрэвамі, надбудова глебы, станцыя высадкі гараджанаў "Кіслародная ванна" (будзьце ўважлівыя: праз пару гадзін чакаецца транспарт у адваротны бок, яшчэ памятайце пра кляшчы і не смеціць). А з другім ступаеш у цень першых дрэваў як у іншы свет, за нябачныя сцены праз бязгучную варту на сцяжынку ў смарагдавы горад, дзе ззянне сонечных водбліскаў заблытаецца ў валасах і з-пад кожнага апалага дрэва і густога куста праводзяць цябе цікаўныя позіркі тутэйшых гаспадароў.
Чалавек носіць свой лес разам з сабою.
erde