Капішчу быць (?)

Jun 30, 2012 14:45

Повязь менскага Капішча і парку 40-годдзя кастрычніка, дзе паволі на ўрадлівым угнаенні тэмпаральных эканамічных прыярытэтаў вырастае пачварная кветка - гатэль Пекін, цяпер замацаваная не толькі комплексам ахоўных зонаў, прынятых у 1994 годзе па праекце, замоўленым Цэнтрам этнакасмалогіі "Крыўя". У мэтах супакаення беларускай публікі, усхваляванай інтэрвенцыямі Пекіна ў паркавую зону, па ідэі двойчы абароненую ад гэткіх працэсаў заканадаўча - ажно дзвюма супадаючымі ахоўнымі зонамі, дзяржава робіць рэверанс у бок уласнае культуры: т. зв. дабраўпарадкаванне тэрыторыі пачынаецца з парка і працягваецца ў бок вуліцы Ульянаўская, ўлучна з рэканструцыяй Капішча.
Адно хвалюе, рэверанс гэты будзе з нязвычкі, не надта грацыёзным. Распрацоўвае дакументацыю "Мінскпраект", а Мірскі замак і Лошыцкі парк перажылі гэтае аўтарства не зусім.. не зусім перажылі - так будзе больш шчыра.

Менск

Previous post Next post
Up