Цытата пра агонь

Jul 21, 2011 10:08

"Існуе агонь Божы, які прыносіць Дух Святы і агонь ад д'ябла. Першы - захапляе, нясе ўвысь, пранікае сваёй слодыччу, падмацоўвае; у той час як другі - смаліць (пячэ), пабуджае нізкія інстынкты, дзейнічае пагібельна і знеахвочвае да жыцця, хоць першапачаткова явіцца як прыемны і прывабны. Паколькі, калі прабываем у стане Ласкі, пачынае яна ў той ці іншай ступені процідзейнічаць, апынаемся на полі бою двух магуццяў, паміж якімі знаходзіцца наша воля. Гэта дынамічны стан, які ўвесь час змяняецца, і нашая воля ў гэты момант іграе велізарную ролю, бо можа перахіліць шалю на той бок, на які хоча. І калі яна дэзарыентаваная, то можа павесці сябе неадпаведна. І калі чытаем якісь артыкул або слухаем асобу, наконт якой не ведаем, якім духам яна ведзеная, і адчуем спачатку дзеянне сілы, указанай тут як другая, а потым адчуем процідзеянне Ласкі, то вельмі праўдападобна, што той дух не быў добры. Бясспрэчна, гэтае ўмельства патрабуе шмат духоўнага досведу і добрага ведання дзеяння Духа Святога. Часам Бог падтрымлівае надзвычайным чынам. Дзеянне Божага Агню можа выклікаць цярпенне, але гэта будзе ачышчальнае цярпенне. Пераконваемся наконт гэтага пасля ўзмацнення праз нейкі час".
Previous post Next post
Up