Jul 18, 2011 11:07
Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я станаўлюся, як медзь звонкая або гулкія цымбалы.
І калі маю дар прароцтва, і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я - нішто.
І калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне, а любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці.
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
Любоў ніколі не мінае, так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца.
Бо мы часткова пазнаем і часткова прарочым, а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне. Калі я быў дзіцём, то па-дзіцячаму гаварыў, па-дзіцячаму думаў, па-дзіцячаму разважаў; а калі стаў мужчынаю, то пакінуў дзіцячае.
Бо цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады - тварам у твар. Цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны. А цяпер трываюць вера, надзея і любоў - гэтыя тры, але найбольшая з іх любоў.
(Саўл-Павел, Пастырскі трактат, адрасаваны карынфянам)