(no subject)

Oct 21, 2014 20:04


кінуўся ў мора па калена,
у несалёныя воды
п'еш - п'еш, а смага мітусьліва
упаўзае ў Цябе глыбей,
навісае цемраю ў вачох
і Ты беспрытомны
без памяці, бяз літасьці
стогнеш на камянях

прыпыніся, зьвер,
перадыхні,
ня дыбайся, не рычы,
проста кладзіся
у высокія травы ды глядзі:
па хвалях коціцца дзень
і ўцякае-хаваецца ў ноч.
пасачы за месяцам, што
павольна Цябе працінае.
ці ўбачыш калі як сам
разьліваесься
воднаю цішаю?





ў

Previous post Next post
Up