Aug 07, 2014 15:42
круціцца вакол сябе на поўнай стапе -
няяснасьць - як нашае першае слова
мы не памятаем калі выйшла сьвядома
мы ня кемім як агулам такое магчыма
але робім, бо ня можам кэшаваць успаміны
робім, хаця й ня любім што-кольвек помніць
ўсё так і было: паўжывое ўчуцьцё ўскрылася
вочы глядзяць і бачаць, а цела на сваім месцы
па далонях сьцякае дождж як алейныя кроплі
па-над вейкамі зьзяе прахалоднае неба-мармур
мы і цяпер стаім там у поўнай радасьці й самоце
бо глеба на ўздыху падае ад нашых крокаў
ў