(no subject)

Jan 01, 2010 12:42

Ледзьве не самы напружаны год увогуле скончыўся такім умільна-расслабленым, нязначным і забытым святам, пра якое нават і не марыцца. Ніякіх табе чэргаў у краме, ні боек за мандарын і зялёны гарошак, толькі рускія пападрывалі петарды на гадзіну раней ды зайчыкі патаньчылі вакол міскі з аліўе. Апошняе, што помню -


Выступы усіх магчымых прэзідэнтаў пачыналіся на 5 хвілінаў раней, чым у праграме перадач, і першае, што прыйшло ў галаву - інтэрнэт працуе хутчэй за тэлевізію. Пасля некаторых перамоваў было вырашана, што інтэрнэт аперажае рэчаіснасць.

У новым мы паспяхова чокнулісь талеркамі з райскім тортам, я выканала сакральны рытуал намазвання-бацінак-у-якіх-праблемы-з-уласным-колерам-крэмам-дзіўнага адцення, і ўсе пайшлі спаць.

Так вот.
Previous post Next post
Up