яшчэ адзін спіс.

Sep 13, 2009 05:25

Уначы гэты горад пакрыты трупамі, алкаголікамі і абломкамі пабітых машынаў роўна з такой шчыльнасцю, што па іх можна пераскокваць аж да самага вакзала не выходзячы з зоны ўвагі паліцыі. Тым не менш, за адну няўдалую спробу перадаць з папуткай даўнюю як свет замову са мной адбылося наступнае.
1) Было прапанавана:
   а) пракаціцца - 1 раз;
   б) пайсці ў госці - 1 раз;
   в) ёбнуць у рыла - 1 раз;
   г) палавінку гематагена - 1 раз;
2) Патраціла апошнія два латы (адзін каб пусцілі ў аўтастанцыю пагрэцца, другі , каб пазваніць і сказаць, што нікога я чакаць 2 гадзіны не збіраюся).
3) Падрала панчох - 1 пару.

Прыйшоўшы дадому, знайшла ў скайпе паведамленне "сэксі" ад чарговага турка і ввось які тэкст аб'явы мне прыйшоў у галаву:

Дарагія таварышы шведы! Не разводзьце калхоз!
Спусціцеся на хвілінку са свайго касмічнага карабля (бля!) - і вы ўбачыце:
Мы таксама ўмеем карыстацца поштай і інтэрнэт-банкам!
Усім дзякуй за ўвагу і дабранач.

Previous post Next post
Up