пра жж

Apr 16, 2012 13:42


вось зараз імгненна злавіла сябе на 2 вельмі важных думках.

1) гэта вельмі сумна, што жж патрохі памірае. дакладней, тут ужо апошнія канвульсіі. я вельмі ўдзячная тым людзям, якія нягледзячы ні на што, працягваюць пісаць. апошнім часам я - каларацкі жук - я так называю людзей, якія нічога ня пішуць, а толькі чытаюць чужыя думкі. так быць непавінна. мне вельмі падабаецца матывацыя lamma_mamma, якая кажа, што вядзе дзёньнік для сваёй дачкі, каб яна ўяўляла, што адбывалася ў гэты час. я думаю, гэта моцная матывацыя, каб не ленавацца, а запісваць свае думкі тут. ну, цудоўныя рэцэпты - гэта таксама вельмі клёвая матывацыя. я вось хачу таксама актыўна пісаць, але трэба для гэтага нейкі стымул знайсьці. серыю допісаў на пэўную тэму, што ле... раней такія штукі актыўна блукалі па блогасферы, а цяпер нават тут глуха. але што-небудзь прыдумаецца - я сябе настройваю на гэта.

2) мне вельмі хацелася пазнаёміцца з некаторымі людзьмі, якіх я бачу ў сеціве і часам нават у рэальным жыцьці, але я ніколі зь імі не камунікавала. здаецца, bazart_by калісьці казала, што раней ў жж была такая фішка - пішаш некалькі нікаў, а пасьля сустракаешся з людзьмі і апісваеш свае ўражаньні - як уяўляла чалавека і якім ён апынуўся нсамрэч. карацей, чагосьці такога мне таксама вельмі хочацца.

дарэчы, калега на днях сказала, што ніфіга жж не памірае. вось яе сябры пішуць, як і раней. і яны ўсе разам сустракаюца, плануюць падарожжы і г.д. значыць, ёсьць яшчэ порах у парахаўніцах, хоць і не паўсюль. і ня трэба тут пісаць, што паміраньне жж - гэта заканамерны працэс. я сама гэта разумею, але хочацца, каб усе, як і раней, актыўна пісалі...

мы, он-лайн, сябрукі, давайце?, навакольле

Previous post Next post
Up