сумны полацак

Jun 06, 2011 11:32

мае дзіцячыя ўражаньні пра паездкі ў полацак вельмі прыемныя. у полацак да бабулі мы езьдзілі летам раз на год. мне падабалася там бавіць час больш, чым у бабулі ў вёсцы на гарадзеншчыне. у полацку зусім ня трэба было рабіць - ні табе буракоў кармавых і цукровых, які ятрэба палоць, ні табе сена, якое трэба зграбаць, ні табе каровак, якіх трэба пасьвіць, калі прыйшла калейка. у полацку мы балдзелі - гулялі ў карты, хованкі, хадзілі на кар'еры... мая бабуля жыве ў раёне баравіха - 2. я дагэтуль ня вельмі добра ведаю полацак, таму нават і не магу ўявіць, што гэта за раён у параўнаньні з астатнімі. але мне ён заўсёды ўяўляўся такой аблагарожанай вёскай. бо хаты там усе свойскія ды ўклад жыцьцё збольшага вясковы.
прыехалі мы гэтым разам - зусім мншае ўспрыманьне. раней мне полацак падаваўся агромністым горадам, а зараз дамкі такія маленькія і ўсё мініяцюрнае.
пачынаю пытаць у бабулі, ці прыязджаюць мае сябры - ленка і алежка баенкі, віцька і людка лішэнкі, - усе з кім я бегала і гуляла ў дзяцінстве. аказваецца, алежка п'яны разьбіўся на матацыкле. а ленка выйшла замуж за нейкага алкаголіка, які яе зьбівае. а ўсе суседзі навокал памерлі ад водкі...
у полацку заўсёды моцна пілі. мяне гэта пужала яшчэ ў дзяцінстве. тое, што на гарадзеншчыне лічылася п'янствам, у полацку было нормаю. алкаголікам тут лічыцца чалавек,  які ўжо зусім апусьціўся - вынес усё з хаты, не працуе і з выгляду нагадвае неандэртальца. астатнія, хто рэгулярна залівае горла бырлам, - здаровыя і нармальныя людзі.
аднойчы мы прачнуліся раніцай і ўбачылі, што на агародзе зусім не засталося шчэпера ад цыбулі. я не магла паверыць, што хтосьці можа красьці такое. іншым разам мы пайшлі ў лем, дзе была прарытая агромністая траншэя. дзядзька саша патлумачыў, што мясцовыя алкаголікі шукалі тут кабель. траншэя выглядала, нібыта экскаватарам праехалі...
паглядзела я на ўсё гэта і зусім сумна стала. вядома, што людзі паўсюль сьпіваюцца, але калі гэта адбываецца са знаёмымі, у горадзе, дзе ёсьць праца, а не наводшыбе ў вёсцы...вядома, што разводы даўно нікога не зьдзіўляюць, але ў нашым полацкім атачэньні ўжо і не засталося людзей, якія б не разводзіліся.
і вось сядзім мы з бацькамі ў цэнтры горада і разважаем - ну чаму ў горадзе з такой багатай гісторыяй і мінулым столькі быдла? адкуль гэтае хамтсва? адкуль беспрасьветнае п'янства і нецікавасьць да таго, што адбываецца навокал? мая стрыечная сястра, напрыклад, ніколі не была ў полацкай сафіі, пражыўшы ў полацку і наваполацку 24 гады. а такіх хамскіх кіроўцаў мы не сустракалі ні на адной дарозе, аб'ездзіўшы добрую частку эўропы...

7'я, навакольле

Previous post Next post
Up