Oct 25, 2010 11:58
На выходных быў шопінг. З мамай, якая Мінск любіць, бо тут прайшло яе студэнцтва, мы адправіліся ў гандлёвы дом "Кірмаш", што ў Паднёвым-Захадзе.
Я ўжо сто год па беларускіх крамах не хадзіла, таму што гэта бессэнсоўна: кошты высокія, стыль і якасьць рэчаў нулёвая, сэрвіс на мяжы фола. Суботні шопінг усё падцьвердзіў.
У аддзеле жаночага адзеньня да прадавачкі падыйшла жанчына не беларускай нацыянальнасьці. Я думаю, што яна з Ірану ці штосьці такое. На ламанай рускай мове яна пачала нешта пытаць. Прадавачка, жанчына прыемнага выгляду каля 35 год, гучна сказала: "Нічего не понімаю!" Замежная кліентка прапанавала перайсьці на ангельскую. Прадавачка адхрэсьцілася, а я пераклала замежніцы, дзе тут адзенне яе памеру і дзе прымерачная ў гэтай краме. І што мяне ў гэтай сітуацыі зьдзівіла - прадавачка сваёй напарніцы з гонарам зявіла: "Еще чего! Знание английского им подавай! Может, еще и высшее образование? Не знала! И знать не собираюсь! У меня малой учит этот английский, так я даже не заглядываю в эти книжки - дуб дубом. И не собираюсь учить!" Гэта было прамоўлена з такім гонарам! І я ў шоку, што гэтая дубіна рэальна думае, што яе неадукаванасьць - гэта прадмет гонара.
Вынік - купляць адзеньне за мяжой. Хоць бы за мяжой "Кірмаша".
эРБэ,
шопінг,
лайф