Oct 25, 2010 11:40
Тое, што мне сапраўды складана зразумець
***
Як можно было выцерці сабаку лапы рушніком для твару? Рушнік блакітны мяккі і дарагі. Ён вісеў на бачным месцы ужо тыдзень. Рушнік сабакі ляжыць у іншым месцы. І ён выглядае больш сціпла...
***
Як можна загрузіць пральную машынку адно толькі парай шкарпэткаў і ўключыць яе. Не закінуць ні воднай іншай рэчы, ні памыць шкарэпткі рукамі, не дачакацца, пакуль назбіраецца яшчэ брудных рэчаў. Выкарыстаць столькі энэргіі і вады на адныя шкарпэткі. У кошыку для бялізны былі і іншыя рэчы, што чакалі прання.
***
Як можна было назваць дачку іменем гераіні серыяла, прычым гэта была гераіня злосная, жорсткая і непрыгожая. А імя было настолькі рэдкае, што ў вёсцы суседзі не з першага разу маглі яго запомніць.
***
Як можна было крычаць на жонку, што яна памыла шкарпэткі і цяпер ён, муж, ня ведае, дзе левы, а дзе правы і як цяпер правільна іх насіць?
***
Як можна закінуць макароны ў халодную ваду і чакаць, пакуль яны самыя па сабе стануць мяккімі і зварацца. Пліта пры гэытм выключана.
* Вобраз зборны. З рэальных гісторыяў жыцьця розных сямей.
гендэр,
нечакана,
музчынкі