Пра мяне: "Хорошо сохранілась"

Oct 14, 2010 22:13

Вообще-то мне 17. Гэта я так адчуваю. І для мяне мой ўзрост не зьмяняецца.
Але сёньня...
На курсах па польскай мове, дзе, як высьветлілася, займаюцца цяперашнія школьніцы (а гэта штосьці зь нечым), да мяне падыйшла з пытаньнем адна калежанка. Я адказала ёй. І гатова была пайсьці ў свой бок. І тут:
 - Ой, а ты в каком классе учишься?
І я так афігела ад гэтага! Я ўжо стоооолькі год нічога такога ня чула. І мне нават крыўдна неяк стала.
Я, праўда, сёньня была апранута, як падлетак - угі, джынсы, кофта ў палоску з капюшонам, куртка кароткая зь мехам. Ну і шапка такая, ціпа як у хіпі. Што праўда, у мяне выходны сёньня...
І я тут так разгублена кажу гэтай дзяўчынцы:
 - Ну я на пятым курсе універсітэта зараз...
А яна са шычырм зьдзіўленьнем:
 - Праўда? Ого! А ты хорошо сохранилась!
блядзь, у гэты момант толькі такога пачуць не хапала!

лайф, хохма, навакольле

Previous post Next post
Up