Oct 17, 2010 21:40
У Беларусі з'явілася новы від нерухомасці - машынамесца. У першым беларускім хмарачосе, што актыўна расьце ля новага будынку журфака на вул. Кальварыйскай, прадугледжана 204 кватэры. Але машынамесцаў (ну, падземная паркоўка) будзе ... 203. Якая праблема зрабіць яшчэ адно месца - мне невядома. Але думаю, што жыхары будуць высьвятляць адносіны, як у вядомым фільме "Гараж" - "Я за машину родину продал":).
ПС Ягор выказаў меркаваньне, што ў доме такі знойдзецца адзін габрэй, які ўсё адно адмовіцца купляць машынамесца:)
он-лайн,
лайф,
кіно