Jul 27, 2010 21:06
У сем гадзінаў раніцы мяне можа падняць толькі рэйсавы аўтобус, Міхась і сабака. Я - сава, і ўставаць рана для мяне невыносна.
Але любіш сабак - любі і выгульваць кожны дзень у 7 гадзінаў. У гэты час, здаецца, затарможаная толькі я. Усе ідуць упэўненым крокам на працу. А дзеці - у садок. Цэлая калёна дзяцей ідзе ў сад, у які колісь хадзіла і я. Яны спыняюцца, гладзяць сабаку і ідуць далей. Дворнік цёця Ніна і яе муж мятуць двор. Яны ў нашым двары, колькі я сябе помню. Ля суседняга дома пад пад'ездам напісана вялікм літарамі: "Андрюха!!!! Сдохни!!!" Раней пісалі, што кахаюць ц віншуюць з народзінамі...
Каты пачынаюць гарланіць раней за 7 гадзінаў. Зараз ліпень, усе вокны ў хаце раскрыты, і гэты істошны вопль - я проста пачынаю іх ненавідзець. Ну чаго араць у ліпені раніцай???
Жыцьцё ідзе свам ходам. Мае суседскя хлапцы павырасталі (і калі толькі пасьпел?), ужо не саромеюца паліць пры сваіх бацьках. А дзеўчыны, зь якім гулялі ў пясочніцы, ужо гуляюць са сваімі дзецьмі. Нейкі бэьі-бум: што ні знаёмая, то з вазочкам. Замуж тут выходзяць рана. Многія дзеля гэтай падзеі жывуць. А пасьля становіцца сумна, бо што з гэтым рабіць? Жыць дзецьмі. А пасьля ўнукамі.
І ўсё так павольна. Усё правільна.
людцы добрыя,
лайф,
бацькоўскі дом,
Альма,
навакольле