Jul 26, 2010 16:29
Сёньня адшукала дома сваю дзіцячую Біблію. Беларускамоўную. Зь ілюстрацыямі. У пераказе Уладзіміра Ліпскага. Зараз чытаю яе Міхасю. Цікава ўсё гэта ўспрымаць з дарослай калакольні:)
На карцінках, дзе злодзеі і здраднікі (Каін, Іўда і г.д.) ва ўсіх выцарапала вочы. У дзяцінстве мне падавалася, што гэта мая справядлівая помста за Ісуса. Ісус быў маім добрым героем дзяцінства. Я яго вельмі любіла. Атаесамляла з рэальным чалавекам, таму мне было вельмі горка ад таго, што знайшліся тыя, хто пакрыўдзіў...
Мама, дарэчы, мой учынак не ўхваліла. А я не зразумела чаму і пакрыўдзілася... Было гэта, здаецца, 17 год таму.
дзяцінтсва,
бацькоўскі дом,
настальгія,
літаратура