Штосьці ня тое са мной. Наглядзелася калгасных фотаздымкаў землякоў пра школу, вясельлі, вольны час.
І неяк так сумна стала, што ў мяне такіх фотак няма - ні дзень дзяцінства ў школе - у нашым ліцэі нічога такога не рабілася...
... ні фотак ля ваўка ці помніка героям Савечкага саюза, дзе я ў шлюбнай сукенцы, а мой муж чырвоны ад сьпёкі і хваляваньня з думкамі на твары "калі ўсё гэта скончыцца", ну і сотня фотак з усімі сваякамі, якіх на вясельлі па сто з кожнага боку...
... ні фотак з гарадскога парку, дзе ўсе п'яныя, шчасьлівыя і таньчаць "за клеткай", бо нашто плаціць, калі і там музыка чутная?
карацей, усе тыя рэчы, якія мне здаваліся зусім тупымі, падражальнымі і няправільнымі, сёньня ў мяне выклікалі настальгію, якой ня можа быць.
і штосьці на галодны страўнік падумалася: мо гэта я няправільна жыву, а не яны?
печально.
Ёё.