Jul 14, 2010 16:54
Колькі, колькі разоў гаварылі?
Ні-каг-да мне не будзе падабацца бландзін! Бландзіны асацыююцца з саплямі. Ні-каг-да!
Ні-каг-да мне не будзе падабацца Вільня. Пафасная і ніякая. Савдэп нейкі з псеўдагісторыяй.
Ні-каг-да я не змагу быць з журналістам. Яны ж невыносныя!
Ні-каг-да мне не захочацца граць на фартэп'яна. Каб яно згарэла, разам зь ім уся музычная школа.
Ні-каг-да я не буду больш жыць у Маскоўскім раёне. Ну бо больш невыносна гэта ўсё бачыць у мільённы раз.
Ні-каг-да я больш не буду есьці чыпсы. Атрута!
І што... Давеча я ізноў атруцілася чыпсамі. Да гэтага любавалася Вільняю і не хацела з'язджаць адтуль. Па прыезьдзе не магла налюбавацца на новенькае фартэп'яна ў доме, які ўжо палюбіла. Ага, у тым самым Маскоўскім раёне. І журналісты ёсьць вельмі харошыя, безь якіх нельга пражыць. Вось толькі з бландзінам асечка - і як мне магла пабадацца такое гаўно?
Вільня,
каханьне,
падарожжы,
лайф,
паЧУЦЬці,
жыва_Я))),
пытаньне,
сама_сабе,
музчынкі