Літаратурны курс журналіста

Dec 15, 2009 17:51

Аднойчы я пачула, як хлопчык на журфаку казаў сваёй сяброўцы: "Я б пакінуў тры літаратуры, нямецкую мову і фізкультуру, астатнія дысцыпліны - нафіг выкінуць". Хлопчык вучыцца на другім курсе журфака і, трэба сказаць, своечасова ацаніў абстаноўку. Літаратуры тут выкладаюцца насамрэч якасна, у адрозненні ад прафесійных дысцыплінаў. Выкладнікі прафесійныя. Напрыклад, на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання сядзяць тыя ж філолагі, але яны фанатыкі. І сваімі "ведамі" проста душаць студэнтаў. Не сакрэт, што абітурыенты больш граматныя, чым студэнты 1,2,3, курса журфака. І вось у чалавека, які скончыў ліцэй БДУ па філалагічным профілі(не самая дрэнная навучальная ўстанова, пагадзіцеся) у залікоўцы запросто па беларускай, рускай, англійскай мовах будуць стаяць шасьцёркі, пяцёркі...
Так о чем это я..? На чацьвёртым курсе застаецца адна літаратура. І чамусьці яна расейская. Калі я пачынаю разважаць, чаму, мне, ясный-красный, усё зразумела адразу, але я для прыстойнасці ўсё ж разважаю... Ну, дапускаем, што беларускую літаратуру ўсю, што маглі, прайшлі. Некаторыя лічаць, што з яе і так выціснулі невыціскальнае, уключыўшы ў спіс сумнеўных савецкіх аўтараў і яшчэ больш сумнеўных сучасных аўтараў. Ладна, тут яшчэ можна пагадзіцца... Але ёсьць яшчэ і цудоўная скарбонка:)... замежнай літартуры! У мінулым семестры яна была страшэнна парэзанай - Павіча і Кундэру праходзілі разам на адным занятку. Літаратуру некаторых краінаў мы нават не ўзагадалі - Польшча, Японія, Ізраіль і інш.(20-21ст.).
І я бяру сьпіс літартуры расейскай гэтага семестра. Шмат зададзеных твораў я чытала і буду чытаць самастойна. Але вось для абмеркавання ва універы і на семінары мне было больш цікава казаць пра Бегбедэра, чым пра Мінаева па зразумелых прычынах...
(я чытала і тое, і другое, але што за звычка з савецкіх (?) часоў лічыць толькі рускую літаратуру самай неабсяжнай і неабходнай?)

дурфак, лайф, наваколле, літаратура

Previous post Next post
Up