Dec 15, 2009 12:55
Сяброўка ўчора распавяла гісторыю, якую далібог сорамна пераказваць цывілізаваным людзям, але ўсё ж...
Аказваецца, у медыятэках БДУ, якім прасьпявана столькі гімнаў, пра якія напісана столькі казак на тэму "Усеагульная кампутарызацыя і бла-бла-бла"... Дык вось, за месяц студэнт можа спампаваць толькі
1 Гб інфармацыі. Калі ліміт перавышаны, ты трапляеш у чорны сьпіс і твой пароль на ўваход блакуюць. То бок проста так ты ва універ (я ўжо не кажу пра інтэрнат) ты ня можаш прыйсьці, штосьці паглядзець, спампаваць.
У мяне ўсё гэта выклікае рэфлекс пакруціць пальцам ля скроні тых, хто прыдумаў гэтыя вычварэнскія правілі і ліміты. І проста страшна каму сказаць, што ў цывілізаваным сьвеце ўсё даўно пад wi-fi і каштуе капейкі.
Вот скажыце: як мне палюбіць гэты універ і гэту дзяржаву?
універ,
лайф,
наваколле