Jul 01, 2010 03:52
… да прыкладу, размовы
- вельмі рэдка стрэнеш сёння сапраўды гжэчны дыялог: падступныя ісціны й шчырую
ману - тым больш у размове з самім сабой …
а яшчэ: што больш
за ўсё дзівіць у сталых дыялогах Платона? - навошта там гэтыя нудныя суразмоўцы з іх
адвечным нягеглым “так!”, “так!”, “так!”, “так!”? - можа адказ усё там жа: ў эрасе? зрэшты:
прыгожы юнак прымушаны, згвалтаваны старэчай бліскучай логікай - гэта было,
пэўна, даволі юрліва ў вачох нашага шыракаплечага… - не крыўдуй дзядзька
Платон, калі што, проста я ж ніцшэанец …
doomкі