Нарэшце гэта адбылося. Нарэшце мы выдалі
"афрыканскі" нумар "Finis Africae", хоць, калі шчыра, мяне часам наведвалі злачынныя думкі, што яго можа і не быць.
Рыхтаваць новы нумар заўжды цікава, бо столькі новага дазнаешся... Прыкладам, вельмі прыемнае адкрыццё для мяне -- паэт сенегальскага паходжання, які вырас і жыве цяпер у Бардо ,
Сулейман Дыяманка. Вось проста гугліла афрыканскіх паэтаў і выгугліла яго. Французскай мовы я не ведаю. Але яго вершы і без ведання мовы няслаба так захапілі. Праўда, французская для яго не родная. Родная -- фульбэ, ці нешта накшталт таго...
Па-французску:
Click to view
А пераклад гэтага і яшчэ аднаго верша (там жа і яшчэ адно відэа), выкананыя шаноўнымі Уладзем Лянкевічам і Андрэем Стэфановічам можна чытаць тут:
Для цябе балансую на звязках галасавых Яшчэ адзін жывы афрыканец, пра якога я даведалася, дзякуючы навінам на сваім жа сайце --
Э. Ч. Асонду, лаўрэат прэстыжнай афрыканскай прэміі.Пераклала два яго апавяданні:
У чаканні i
Ліст з дому.
Ну і наагул там яшчэ шмат цікавага: і першыя беларускія
пераклады з афрыкаанс, і
апавяданне даволі вядомай нігерыйкі Сэфі Аты (эх, любяць афрыканцы пабіць вокны ў бацькавай хібары), і Камю, і Конрад, і Д’Анунцыё, і Кіплінг, і Босман, і нават Эдгар По (імя якога я ўжо не магу ўзгадваць без дрыжыкаў), і шмат іншых. А яшчэ 4 падборкі афрыканскіх казак і 1 кладзезь мудрасці 1 афрыканскага народу.
Акрамя таго: агляды ды артыкулы пра афр. літаратараў ды бел.пераклады, інтэрв'ю з перакладчыкам Бахарэвічам і перакладчыкам перакладчыка Бахарэвіча. Ну і майстар-клас ад Змітра Коласа, звязанага з Афрыкай не толькі перакладамі, але і асабістай сустрэчай з ёй.
Заўтра (то бок сёння) абяцалі дождж, а таму, дзеці, гайда ў Афрыку!