Originally posted by
adelka at
ВЕЛЬМІ ВАЖНАЕ! дапамога вязьням: новы фарматСябры,
у першую чаргу хачу вельмі моцна падзякаваць усім, хто адгукнуўся і дапамагаў і дапамагае нам. Гэта вельмі прыемна працаваць у такой хвалі падтрымкі і грамадзянскай салідарнасьці.
Аднак, мы маем паведаміць важныя зьмены ў арганізацыі нашай працы і адказаць на пытаньнні, якія найчасьцей задаюцца нам па тэлефонах і ў офісе нашай грамадскай кампаніі.
Як можна дапамагчы зараз
* Першае і важнае - мы БОЛЬШ НЕ ПРЫЙМАЕМ РЭЧЫ, бо дзякуючы неабыякавым людзям, рэчаў у нас зараз болей чым дастаткова, калі будзе неабходнасьць у нейкіх канкрэтных рэчаў для канкрэтных людзей - мы зможам их набыць з грошай сабранага фонду.
* Нам патрэбны валанцёры: адвозіць рэчы па перадачах, у дзенны час, патрэбны пашпарт
мы даем грошы на таксоўкі
лапш арыентавацца на наступны тыдзень
NB зараз есьць інфармацыя, што перасталі прыймаць не ад сваякоў - падрыхтаваны ўзор скаргі, якую трэба падаваць у такім выпадку на супрацоўніка міліцыі, бо гэта не законна - ПІКоАП не ўтрымлівае абмежваньняў наконт асобаў, якія маюць права перадаваць перадачы. Яны дачакаюцца - мы завалім іх скаргамі і бандэролямі. узор скаргі - у наступным пасце.
* Працягваем прыймаць грашовыя ахвяраваньні!
* Трэба падпісваць паштоўкі: на ўправе сотні навагодніх і калядных паштовак, канвертаў з маркамі і адрэсамі, трэба каб як мага болей людзей напісала вязьням паштоўкі і цёплыя словы падтрымкі. Можна зайсьці ў суботу і падпісаць дзесятак паштовак.
Як можна дапамагчы потым
* Сустракаць затрыманых - у Менску і Жодзіна, сьвяткаваць іх выхад на волю
* Таксама шукаем аўтобус (вялікі) на 40-50 месцаў на мінімум на 2 рэйсы ў Жодзіна 29.12 і 31.12. Хто можа дапамагчы? Безумоўна, паслугі аўтобуса будуць аплочаны.
Як зкантактавацца
284 50 12 гарадскі адрас Варвашэні/Машэрава 8, у будні з 9 да 20
+ 375 29 685 52 39 Сяржук Семянюк
+ 375 29 395 73 99 Даша Каткоўская (я)
Што будзе далей
Рэчы, адзеньне і сродкі гігіены, якія застануцца пасьля таго, як вязьні выйдуць на свабоду, будуць перададзены на дабрачыннасьць - у першую чаргу ў дзіцячыя дамы і падобныя ўстановы.
З грошай, якія будуць закумуляваныя пасьля канца кампаніі, мы б хацелі аказаць адрасную дапамогу вязьням і тым, хто пастрадаў ад дзеяньняў рэжыма 19.12., асабліва тым, хто найбольш у гэтым мае патрэбу: тым, хто згубіў працу, студэнтам, іншагароднім, сваякам тых, хто сядзіць (напрыклад калі жонка і маленькія дзеці а бацька ў ). Я разумею, што наўрад ці мы здолеем дапамагчы ўсім, але мы як мінімум зробім вялікі ўнесак.
Шукаем інфармацыю
* кантакты бацькі Статкевіча: вельмі хочам перадаць яму дапамогу.
* інфармацыю пра сваякіў, якім патрэбна дапамога: жонкі з малымі дзецьмі, хворыя бацькі - мы зараз хаця б трошкі падтрымаем іх грашова пакуль іх мужчыны і жанчыны сядзяць суткі
* інфармацыю пра тых, каму выбілі зубы: мы накіруем вас да дохтараў, якія зробяць пратэзаваньне, і дапаможам з аплатай (як мінімум частковай) лячэньня
* пра тых, каму не перадаюць перадачы, імены тых, каму патрэбны перадачы, акумуляваньне інфы з няволі
Як офіс па Варвашэні/Машэрава 8 працуе ў выходныя
Заўтра, у суботу, працуем з 9 да 13.
У нядзелю офіс працаваць афіцыйна не будзе, хаця магчыма валанцеры там будуць каб проста навесьці парадак і займацца арганізацыйнымі момантамі.
Нагадаю, што 24 і 25 сьнежня перадачы ў Жодзіна не прыймаюць. Дагэтуль адсутнічаюць звесткі пра 160 з 260 затрыманых, якія знаходзяцца ў Жодзіна.