(no subject)

Nov 12, 2014 11:36

Башараў адмяцеліў жонку

Агульны ўлюбёнец Марат Башараў крывава пабіў каханую жонку сваю. Гэта стала агульнавядома, гэта абмяркоўваецца. І чуллівыя сэрцы задаюць пытанні - за што, як ён мог?! Абаяльны акцёр для многіх страціў сваё рэнамэ. І сапраўды, чаму? Адказ жа самы просты - сарваўся. Зайграўся, не вытрымаў ролі дабрадушнага, уважлівага, чулага, спакойнага, вернага - ролю, якую ён іграў для жонкі сваёй. Тады як насамрэч прырода Башарава эмацыйная, прырода яго агрэсіўная, ён дамінантны самец. Ён прывык быць у цэнтры ўвагі публікі, купацца ў яе захапленні. Прывык хапаць прывабных баб і валачы ў пасцель, дый валачы іх не трэба, як правіла, самі вешаюцца на шыю, самі рассоўваюць ногі. Акцёр прывык жыць эмацыйна напоўнена. Такая прырода яго. Інакш бы не быў ён Маратам Башаравым. І вось цяпер менавіта за тое, што акцёр паказаў сваё сапраўднае “я”, за якое яго і любіць народ, яго публічна цкуюць. Так, сарваўся, бо запанікаваў, што нехта завалодаў яго воляй і змушае паступаць не так, як ён хоча. Яму забаранялі выпіваць, і ён душыў у сабе гэтае жаданне, ад чаго захворваў. Бо ён не можа не піць гэтак жа, як не можа не іграць. Ён не можа не піць і не наталяцца бабамі менавіта таму, што тады не зможа іграць - то бок спраўджваць свой талент. І Марат трымаўся чатыры месяцы, разыгрываючы перад каханай ролю памяркоўнага, гэтакага ціхоні. Але як толькі самец-прымат заваяваў самку, то бок ажаніўся - ён тут жа яе і лупцануў, першага разу. Памятаеце Рагожына, які зарэзаў Настассю Піліпаўну? А так кахаў, прыніжаўся, дамагаючыся месяцамі! А дамогся - зарэзаў. За прыніжэнні. Вось і прырода Марата запратэставала - годзе міндальнічаць і гуляць у мусі-пусі, а ці не хочаш ты, жонка, паспытаць сапраўднага кулака? Але і не пераставаў ён кахаць! Б’е, значыць, любіць - усміхаецца народная прымаўка. Многім бабам і даспадобы, калі іх злёгку прыб’юць. Ну, не разлічыў. Памыліўся. Але і не пакаяўся. Вось сёння, у Малахава, Марат разыграе перад народам новую ролю - грэшніка, які каецца і шкадуе. Акцёры ведаюць, што значыць згубіць любоў публікі. Агульнае цкаванне давяло некалі абаяльнага Галкіна да смерці за куды меншую, чым у Марата, правіну. Спадзяюся, Башараў дужэйшы. Ну, выпіў. Ну, сарваўся. Ну, бывае. Ну не забіў жа, дзякаваць Богу. Такія вось сюрпрызы рыхтуе чалавеку жыццё. Чатыры месяцы самазабыўнага кахання - а потым чатыры месяцы самазабыўнай нянавісці. Два бакі аднаго медаля. Як жа шкодна душыць сваё “я”. Дактары, грамадзяне, не лячыце акцёраў і геніяў. Чым мацнейшы працэс падаўлення - тым агіднейшы будзе зрыў.

абы пра што

Previous post Next post
Up