(no subject)

Aug 21, 2014 10:45

* * *
Лаўлю дыханне ветру ў нерухомасці. Там, дзе няма жыцця, не бывае вятроў. Тым не менш прагну адчуць паколванне на скуры ад павеву, што завітае неспадзявана. Суцэльнага вакууму не бывае. Як і вечнага чакання. Набіраюся цярпення, уяўляючы, як калышацца лісце вербаў, як бяжыць пад імі рака. Ува мне ляцяць вольныя вятры, віруе жыццё. Ведаю, што хутка і звонку ўсё ажыве. Упарта чакаю.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up