(no subject)

Aug 20, 2014 11:07

* * *
Сярод дзікага хаосу думак намагаюся засяродзіцца на адной - важнай. Ведаю, што яна адзіная стваральная і яна праект маёй будучыні. Таму да яе настолькі непрыязныя думкі хаосу. Іх не трэба клікаць і зваць, яны самі ірвуцца ў свядомасць. Крыўдлівыя, зайздрослівыя, агрэсіўныя, панічныя, ашалелыя… Адагнаць кулакамі і крыкамі гэтую раць немажліва. Іх можна адно выцясняць - стваральнаю думкай, калі яна разрасцецца і завалодае ўсёй маёй існасцю. Думкай будую сябе. Думкі ганю ад сябе. Рухаюся.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up