(no subject)

Jul 14, 2014 13:58

* * *
У свеце, дзе цела ад нараджэння шукае вады, паветра і ежы, жадае руху і сонца, прагне спаравацца і не жадае хварэць, пазбягае болю і дыскамфорту ды хоча начнога спачыну, - у гэтым складаным свеце душа наша жадае няшмат - любові і творчасці, праз што імкнецца да дзейснага спакою, то бок прысутнасці Бога ў сабе. Творчасць прасякае любоў, а любоў прасякае творчасць. Душа вынікае з цела, а цела не жыве без душы. У мудрагелістым спалучэнні цялеснага, душэўнага і духоўнага, у імкненні наталіць хаценні свае жыве чалавек. І часта пакутуе, бо імкнучыся да творчасці, скочваецца да разбурэння сябе ці сусвету, а імкнучыся любіць, падае ў бяздумную жарсць. Аддаляецца…

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up