Беларуская восень

Aug 27, 2014 15:35

Па балотнай траве ля канавы, якая завецца ракой Чарнiцай, павольна сунецца белая карова. Рознакаляровыя вяргiнi буяюць паабапал сцежак. Лiстота не можа схаваць налiтыя бакi  ружовых i жоўтых яблыкаў. Iх салодкi водар мяшаецца з горкiм туманам. Павуцiнне ў няяркiм ранiшнiм сонейку.У паветры вiсiць аглушальная асенняя цiшыня. Я не ведаю красы больш шчымлiвай, чым асенняя краса беларускай вёскi.

Дзякую IП Шаўчэнка i яго маршруткам, што бродзяць вакол Заслаўя ў пошуках дарогi, якая б не рамантавалася.  Ну, i Госпаду Богу за тое, што гэтыя маршруткi часам ламаюцца ў такiх маляўнiчых куточках;)     

ни о чем, дыбр

Previous post Next post
Up