Strasbourg

Jan 27, 2014 12:34



Першае, што выклікала захапленне па прыездзе, гэта мясцовыя трамваі.


Прыгожыя, камфортныя, з нячутным плаўным ходам.




Як стала вядома, такіх больш нідзе не ўбачыш - эксклюзіўны праект толькі для Страсбурга.


Надвор'е мянялася кардынальна: то дождж, то сонца, то туман.


Ідзем налева.


Найперш глядзець знакаміты сабор Cathédrale Notre-Dame de Strasbourg.


Размах будовы ўражвае. Готыка + раманскі стыль.




Буслы - сімвал Страсбурга. У горадзе ёсць нават парк буслоў, дзе жывуць птушкі, не гаворачы пра разлічаныя на турыстаў сувенірныя дробязі з іх выявай, якія сустракаюцца на кожным кроку ў гістарычным цэнтры горада.


У катэдры.














А навокал навагодні кірмаш.


Народу безліч.


Прычым, як мне падалося, часцей чуваць рускую гаворку.












Дамы, вуліцы і вітрыны ў святочным убранні.










Еўрапарламент.




Шмат украінцаў з нацыянальнымі сцягамі і воклічамі на славу Ўкраіне.
У нас сцяга с сабой не было, таму проста пакрычалі "Жыве Беларусь!"







Сабор Св. Паўла. Неаготыка.


Страсбург - адзін з найпрыгажэйшых еўрапейскіх гарадоў.












Раёнчык, які называюць "маленькай Венецыяй".
























Старыя абарончыя вежы.


Выгляд з дамбы.










Блуканні ў вечаровым тумане з цёплым глінтвейнам у руках - незабыўна.






Шопінг. Варта пакаштаваць: шакаладны торт


... неверагодныя на смак сыры,




(а так іх рэжуць)

image Click to view





... пашцеты,


... морапрадукты на аматара,


... печыва і цукеркі.




Французская парфума і касметыка. Каштуе нямала, але ў Беларусі яшчэ даражэй.


Навагодняя елка на плошчы ў старым горадзе.

Previous post Next post
Up