Эльзаская вёска Truchtersheim і яшчэ адна побач

Jan 12, 2014 20:56



Як ні старалася, правільна вымавіць назву вёскі так і не ўдалося. Назвы суседніх вёсак для мяне, на жаль, таксама аказаліся невымоўнымі і незапамінальнымі Помню толькі, што ў той мясцовасці ўсе яны заканчваюцца на -sheim.



Ці многа я ведала пра Эльзас перад тым, як паехаць туды? Мабыць не болей за эльзасца, у якога запытаць пра Беларусь. Адным словам, нічога.





Не скажу, што пасля вандроўкі стала вялікім знаўцам гісторыі і культуры Эльзаса, але сёе-тое ў галаве засталося. Ну і, канешне, мноства ўражанняў.





Truchtersheim - прыгарад Страсбурга, размяшчаецца на старым шляху з горада ў Парыж.





Этнічна Эльзас некалі меў нямецкую прыналежнасць, але яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Францыі па канфесійнай прыкмеце - католікаў тут жыло больш за пратэстантаў. І сёння эльзасцы падкрэсліваюць сваё адрозненне ад французаў, хаця і немцамі сябе не лічаць.









Вясковы касцёл







Страсбург зараз - адзін з найбольш рэспектабельных рэгіёнаў Францыі. І вёскі тут не параўнаць з беларускімі.














Гэта зараз. А раней не ведаю, але, мабыць, не дужа багата жылі, бо сцены хат рабілі з мешаніны саломы і гліны і замацоўвалі ўсё гэта дошкамі, каб трымалася. Адсюль спецыфічны выгляд будынкаў, якім захапляецца большасць турыстаў.













image Click to view



Экспанаты у мясцовым этнамузейчыку







Наколькі зразумела (бо з інглішам у мяне слаба, а мясцовыя таксама не паліглоты, ды яшчэ акцэнт), стужкамі з кветкамі ўпрыгожвалі сябе дзяўчаты.





А замужнія кабеты мелі больш сціплыя галаўныя ўборы.



Лапці не плялі - выразалі абутак з дрэва.



Ну і са скуры шылі таксама. Тут не дужа відаць, але памер ботаў іспалінскі.



Там яшчэ многа ўсякага рознага.






Традыцыйная страва - гарохавая поліўка з каўбасой.



Вёска Truchtersheim, так бы мовіць, у мастацкім увасабленні.


Previous post Next post
Up