А вось каму ваганцікаў?
Тут апачылы ў многім быў можным, а ў грошах - убогім:
Кліру цвет незраўнаны, скарбонка ўсякай заганы,
Служка вантробаў бяздонных; а што да званняў ягоных -
Муж той, адданы ведам, зваўся паўсюль Ненаедам.
Розуму поўная чаша, свой нораў на памяці нашай
Быў ён адолець не ў стане; прабач і прымі яго, Пане!
(
Арыгінал )