Aug 07, 2011 14:12
І другая палова таго, што ў перакладах Корша, Піатроўскага і Караткевіча ёсць адным васьмірадковікам. Гэта такі асобны верш, у веронскай кнізе пастаўлены не толькі на пэўнай адлегласці, але і раней за той іншы.
Змест яго настолькі, гледзячы па ўсім, чужы рамантычным рэйкам, што тыя з перакладчыкаў, хто па іх ездзіць, у першым двувершы непазбежна падаюць нешта вельмі адрознае ад Катула (У Караткевіча - Зараз жа сэрца маё ты жартам мне ўсё раскалола. // Лесбія! Страсць і туга сэрца разбілі маё) Насамрэч расколатае (зруйнаванае) ў Катула не сэрца, а розум, і два двувершы не ёсць асобнымі рэплікамі тугі закаханага - гэта адзін складаны сказ, у якім першы двуверш канстатуе праблему, а другі - апісвае. "Я-ткі эфектыўна з'ехаў з глузду, - паведамляе Катул, - я адначасова не магу да цябе добра ставіцца і не магу цябе не кахаць". Яснасць думкі, выкшталцонаць сінтаксісу, Рым, ня.
75.
Гэтак маю галаву замсціла ты, Лесбія, здрадай,
Вернасцю гэтак сваёй розум я свой загубіў,
Што й дабраволіць табе не ў стане я, чым ні ўчыніся,
І не кахаць не магу, што б ні ўчыняла ты мне.
вершы,
catullus,
пераклады