У кампаніі з амбасадарам Славакіі і былым прэзідэнтам Літвы :)

Jan 06, 2014 13:57

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес змясціў маю Калядную паштоўку ў кампаніі паштовак ад амбасадара Славакіі і былога прэзідэнта Літвы. Прыемнае суседства, улічваючы, што паштовак прэзідэнт атрымаў некалькі соцен :)

Як звычайна робіцца з афіцыйнымі віншаваннямі, выконваюцца яны на роднай мове, таму і я пісаў па-беларуску, хоць і валодаю эстонскай мовай. Таму ўдвая прыема, што маю паштоўку пераклалі (прытым разабраўшы мой почырк), бо як вынікае з подпісу да фотаздымка, прэзідэнт і яго Канцэлярыя даведаліся. што ў Беларусі я займаюся праблемамі захавання і пашырэння ўжывання беларускай мовы, хоць аб гэтым у віншаванні і намёку не было. А можа прэзідэнт прроста памятаў, хто я, бо не раз жа сустракаліся :)

У любым выпадку гэта праява павагі не толькі да мяне, але і да ўсіх прыхільнікаў "Справаводства па-беларуску!"
Па спасылцы можна паглядзець і іншыя фотаздымкі да Навагодня-Каляднай тэматыкі з афіцыйнай старонкі прэзідэнта Эстоніі ў Фэйсбуку

Jõulu- ja uusaastatervitused saatsid Slovaki suursaadik Juraj Podhorský, Balti Spoon OÜ, Valgevene Keele Ühenduse esindaja Ihar Slutšak ning Valdas Adamkus (Leedu president 1998-2003 ja 2004-2009)

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10151935409698860&set=a.10151935408458860.1073741943.124969523859&type=1&theater


Беларусь, Ігар Случак, eesti keeles, Эстонія, estonia, беларуская мова, беларуска-эстонскія зносіны, eesti valgevene suhted

Previous post Next post
Up