Як і на Парламенцкіх выбарах-2012, выбарчую кампанію на Мясцовых выбарах-2014 правожу пры актыўным выкарыстанні сацыяльных сетак.
Пры дапамозе апытанкі ў ВКонтакте удзельнікі гэтай сацыяльнай сеткі палічылі, што лепш за ўсё мне вылучацца ў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў у Савецкім раёне ад Беларускай выбарчай акругі №24.
Сваю ініцыятыўную групу, як і на мінулых выбарах я таксама сабраў праз ВКонтакте і Facebook - агулам на сённяшні дзень у каманду ўвайшло 15 чалавек.
Сярэдні ўзрост каманды склаў 31 год, самы сталы сябар каманды мае 55 год, самы малады - 20 год. Па гендэрнаму складу 66,7% у камандзе з'яўляюцца мужчынамі, а астатнія 33,3% - жанчыны.
Рэгіянальнае прадстаўніцтва наступнае: 53% прадстаўляюць Гомельскую вобласць, 27% - Берасцейскую, 13% - Мінскую і астатнія 6% - Віцебскую.
Па роду заняткаў каманда вельмі збалансаваная, у ёй ёсць настаўнікі і вядомыя метал-выканаўцы, спецыялісты па кіберабароне і дактары, эканамісты і піяршыкі, журналісты і біёлагі, айціспецыялісты і механікі, панкі і выдомыя поп-выканаўцы, а таксама іншыяспецыялісты, чые заняткі яшчэ не паспеў удакладніць. Адзінае магу сказаць, што ў выпадку маго абрання мая каманда зможа вырашыць пытанне ў любой сферы, а гэта і ёсць галоўная задача любога палітыка - збіраць найлепшых, якія могуць вырашыць любыя задачы на карысць усіх грамадзян.
Палькі на мясцовых выбарах ініцыятыўная група павінна быць не меньшай за 3 і не большай за 10 чалавек, то прыйшлося метадам выпадковых лічбаў з гэтых 15 чалаве абраць 10, а астатнія 6 будуць уключаны ў склад групы давераных асобаў, у выпадку, калі маю ініцыятыўную групу зпрэгіструюць.
Калі нехта яшчэ хоча далучыцца - буду рады і ўдзячны, месца ў камандзе ёсць заўжды.
Вызначыўшыся з акругай і не губляючы часу ўчора падаў у выбарчую камісію дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнню мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24.
Па стану на суботу, 04.01.2014, 18.23 мая заява была першая, так што афіцыйна пачынаю выбарчую кампанію раней за ўсіх.
Зараз у камісіі ёсць 5 дзён, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу, альбо не зарэгістраваць. Не пазней за 9.01.2014 даведаемся аб выніках рэгістрацыі.
Сама працэдура прыёмкі дакументаў прайшла даволі недарэчнасцей і хутка.
Таму віншую ўсіх прыхільнікаў, сяброў ініцыятыўнай групы з пачаткам выбарчай кампаніі і яшчэ раз дзякую за давер і падтрымку! :)