Інтэрнэт галасаванне Дзеяслова

Mar 26, 2012 18:01

Ахроменка правы: праз ананімайзеры адзін чалавек можа галасаваць
практычна неабмежаваную колькасьць разоў :)

Калі гэта ўсе ведаюць, які сэнс запускаць такі лохатрон?

http://ahromenka.livejournal.com/100030.html

Leave a comment

viershnick March 26 2012, 17:34:42 UTC
усё проста. рэальныя вынікі адносна вокс-поп'юлі зразумелыя ў першы дзень галаВАсаванкі. махінацыі звычайна пачынаюцца на дзень другі, бо і махінатару(-ам) цікавы рэальны расклад)

у выпадку з "ЗА" накруткі пачаліся дзень на трэці. і рэальная карціна адносна "чытацкіх сімпатыяў", дарэчы, добра бачная - па колькасьці прагаласаваных па намінацыі, дзе накрутак няма...

Reply

ihar_babkou March 26 2012, 17:39:50 UTC
ясна :) арганізатары думаюць на тры крокі далей. я проста ня ведаў, што ўсё так складана:)

Reply

viershnick March 26 2012, 18:06:51 UTC
а мне падабаецца падыход "тройчы прынцыпова адмовіўся браць удзел" у галасаванцы. і, маўляў, тэксты не чытаў, чытаць не зьбіраюся й таму галасаванка сакс. я разумею, што "чукча не чытач", але ж нашто гэтак надрыўна й пафасна)))

Reply

ahromenka March 26 2012, 18:43:46 UTC
Не трэба перакручваць і прыпісваць тое, чаго няма. Я не пісаў "чытаць не збіраюся". Я пісаў "не чытаў".

Reply

viershnick March 26 2012, 18:47:08 UTC
ок, перапрашаю. не пісалі.

Reply

ahromenka March 26 2012, 18:52:34 UTC
А некаторыя яшчэ, не дачытаўшы, робяць е-нэт і радыйныя літаратурныя агляды таго, што не дачыталі. Так, пра между протчым.

Reply

viershnick March 26 2012, 19:01:10 UTC
а некаторыя робяць гэтыя агляды нават кнігу ў вочы ня бачыўшы)
ну, што магу сказаць у сваё апраўданьне. шматдзетны бацька. дзеці есьці хочуць...

Reply

ahromenka March 26 2012, 19:08:37 UTC
Таксама шматдзетны. Але калі я сваю працу буду выконваць менавіта такім чынам, праз суткі мяне на маім месцы не будзе.
Увогуле, тут ужо размова не ў прафесійнае плоскасці. Пытанне элементарнай чалавечай прыстойнасці.

Reply

viershnick March 27 2012, 05:46:30 UTC
ну а варыянт "аўтар дзесьці не дапрацаваў", калі кнігу нялёгка да канца дачытаць, вядома ж, і не разглядаецца...

што да чалавечай прыстойнасьці, то радыйны агляд - гэта не паўнавартасная рэцэнзія. але што ж, як хочаце - будзе і рэцэнзія. праўда, баюся, яна ня будзе станоўчай (і не праз вашую вышэйнапісаную абразу)

Reply

ahromenka March 27 2012, 07:56:07 UTC
Во-во. Спярша пачынаецца “я не чытаў/недачытаў, але асуджаю”, потым прылюдная перакрутка і прыпісванне апаненту таго, што ён не пісаў, потым апраўданне, як у тым украінскім анекдоце пра ДАІ - “сержант Петренко, троє дітей”, потым зусім класна - “мяне абразілі (чым, цікава?), і я зараз тако-ое напішу, нават яшчэ не прачытаўшы…” Помста ката Леапольда, звонку выглядае неверагодна смешна. Пішыце, а мне што…
Ёсць нормы чалавечай прыстойнасці. Скажам: я асабіста Вас не ведаю, два разы здалёк бачыў. Гэтага дастаткова для пісьмовай і разгорнутай ацэнкі Вас, як асобы, тым больш, для літаратурнай аўдыторыі? Мяркую, што не. Калі я буду так рабіць, Вы маеце выказацца пра такі ўчынак, як амаральны. Але не прачытаўшы тэкст, можна пра яго выказвацца?
Так што прашу не крыўдаваць, а прыняць да ведама.

Reply

viershnick March 27 2012, 08:45:51 UTC
“я не чытаў/недачытаў, але асуджаю”
ну і хто перакручвае? хіба я дзесьці асуджаў? наадварот, свабодаўская анатацыя была цалкам станоўчая.
магу нагадаць вам таксама пра абмеркаваньне "Янак...", калі на мой чарнавы ўступны артыкульчык вы накінуліся празь нейкую крытычную заўвагу, пры тым што само абмеркаваньне, ізноў жа, было звышстаноўчым-панегірычным (рэспандэнтаў я тады асабіста абтэлефаноўваў і некаторыя водгукі пісаў проста з тэлефона). мне не патрэбная вашая ўдзячнасьць, не для таго пішу. на жаль, і на адэкватную рэакцыю ўжо не разьлічваю.
а тое, што ня змог дачытаць ваш тэкст да канца - шчыра выбачаюся. адзінае, што суцяшае, мяркуючы па прызнаньні чалавек так пяці, ня я адзін...

Reply

ahromenka March 26 2012, 18:10:02 UTC
А за што галасуюць тыя, хто не выкарыстоўвае ананімайзеры і проксі? Там жа нават назовы твораў не пазначаныя, прозвішча-нумар. Галасуюць выключна за асобаў, бо адныя асобы з нейкіх прычынаў сімпатычныя, другія - не вельмі, трэціх проста не ведаюць. Перакананы, што тры чвэрці нават не прыгадаюць назовы твораў, за каторыя галасуюць.
То давайце тады назавем такія конкурсы не літаратурнымі, а "конкурсамі прыгажосці". Больш адпавядае.

Reply

viershnick March 26 2012, 18:42:45 UTC
можа быць і так - не прыгадаюць. і можа быць нават больш, чым тры чвэрці) але ж калі дзякуючы гэтаму колькасьць тых, хто прачытае шорт-лістэраў павялічыцца (а лічыльнікі фіксуюць, што гэта так), - што тут дрэннага?
дарэчы нагадаю, што рэдакцыя прымае рашэньне самастойна і зусім ня факт, што яе думка супадзе з вокс-поп'юлі)

Reply

ahromenka March 26 2012, 18:50:27 UTC
Дзякуючы гэтаму колькасць чытачоў не павялічыцца. Бо для гэтага трэба
а) пост-фактум дастаць папяровы нумар ці хаця б знайсці е-нэт варыянт;
б) прачытаць;
в) параўнаць з іншым прачытаным;
Увогуле, логіка і паслядоўнасць: спярша прагаласуем, а потым дзякуючы гэтай галасаванцы людзі прачытаюць тэксты, за аўтараў (не за тэксты) каторых галасавалі.
Потым. Калі рэдакцыя саматуж прымае рашэнне - які сэнс даваць мажлівасць конкурса прыгажосці?
Вось і ўвесь пафас.

Reply

viershnick March 26 2012, 19:08:05 UTC
да тэксту галасаванкі дададзеная спасылка сайту, дзе ўсе тэксты сумленны галасавальнік можа прачытаць. ніхто нікога ў карак ня гоніць - чытай, параўноўвай, вызначайся, палемізуй і г.д. не разумею, у чым праблема. чамусьці ў часе галасаванкі па Гедройцы, дзе далёка ня ўсе тэксты былі ў электроннай наяўнасьці,
Вы не абураліся, а тут - прынцыпова й тройчы адмовіліся...

Reply

ahromenka March 26 2012, 19:12:45 UTC
Увогуле, тады правільна даваць і тэхнічны пратакол галасаванкі. Тады кожны зможа пераканацца, што і як. Калі шалёная колькасць падазроных IP кшталту ЗША, Сінгапур, Канада, Кітай - адразу стане відно, хто і колькі накруціў.

Reply


Leave a comment

Up