Інтэрнэт галасаванне Дзеяслова

Mar 26, 2012 18:01

Ахроменка правы: праз ананімайзеры адзін чалавек можа галасаваць
практычна неабмежаваную колькасьць разоў :)

Калі гэта ўсе ведаюць, які сэнс запускаць такі лохатрон?

http://ahromenka.livejournal.com/100030.html

Leave a comment

Comments 22

zmicierbielapol March 26 2012, 15:06:35 UTC
Ёсць такі момант. Але калі паглядзець на вынікі гэтых "выбараў", то бачна, што паўдзельнічала максімум чалавек 500. Гэта наўрад ці накрутка)) Тэма не тая, маштаб не той, карысць таксама наўрад ці вялікая. Так што вынікі павінны быць рэальнымі

Reply

ihar_babkou March 26 2012, 15:13:24 UTC
а ў мяне якраз ёсьць сумневы :)

Reply

zmicierbielapol March 26 2012, 15:17:39 UTC
Да?)) Няўжо па ўсёй краіне не знайшлося 500 аматараў літаратуры, і аўтары/ці адзінкавыя фаны самі галасуюць?)) Не хочацца верыць у такі сум))))

Reply

ihar_babkou March 26 2012, 15:22:05 UTC
Вядома знайшлося:) Толькі менш і хутчэй за ўсё разкладкі галасоў іншыя.

Reply


viershnick March 26 2012, 17:34:42 UTC
усё проста. рэальныя вынікі адносна вокс-поп'юлі зразумелыя ў першы дзень галаВАсаванкі. махінацыі звычайна пачынаюцца на дзень другі, бо і махінатару(-ам) цікавы рэальны расклад)

у выпадку з "ЗА" накруткі пачаліся дзень на трэці. і рэальная карціна адносна "чытацкіх сімпатыяў", дарэчы, добра бачная - па колькасьці прагаласаваных па намінацыі, дзе накрутак няма...

Reply

ihar_babkou March 26 2012, 17:39:50 UTC
ясна :) арганізатары думаюць на тры крокі далей. я проста ня ведаў, што ўсё так складана:)

Reply

viershnick March 26 2012, 18:06:51 UTC
а мне падабаецца падыход "тройчы прынцыпова адмовіўся браць удзел" у галасаванцы. і, маўляў, тэксты не чытаў, чытаць не зьбіраюся й таму галасаванка сакс. я разумею, што "чукча не чытач", але ж нашто гэтак надрыўна й пафасна)))

Reply

ahromenka March 26 2012, 18:43:46 UTC
Не трэба перакручваць і прыпісваць тое, чаго няма. Я не пісаў "чытаць не збіраюся". Я пісаў "не чытаў".

Reply


nasta_sonejka March 26 2012, 18:53:26 UTC
Які сэнс? Выключна забаўляльны, мне здаецца.

Reply


ex_eiden_da March 27 2012, 23:05:21 UTC
Мае меркаванне - не той кантэкст, каб уключаць нейкiя там "накруткi", гэта ж не выбары лепшае спявачкi пiянэрлагеру нумар двадцаць дзевяць:)

Да i ўвогуле ўсе гэтыя рэйтынгi - рэч вельмi адносная i, як я лiчу, творчага чалавека як такога не павiнна турбаваць увогуле. Вось, напрыклад, мой музычны праект "KOSMODROMM" за альбом "Будет ласковый дождь..." у гэтым годзе трапiў на другое месца у дзесятцы "Experty.by" у намiнацыi "Топ-10 замежных экспертаў" - да ўзнагароды не хапiла пяцi цi колькi там галасоў - як спартоўцы кажуць, "срэбны медаль самы крыўдны". Дык мне гэта неяк увогуле фiялетава, тым больш што якасць слухачоў залежыць зусiм не ад рэйтынгу.

Дарэчы, наконт галасавання - я прагаласаваў за вашыя работы, але не за "Дзеяслоў", якi я не чытаю (папросту няма часу, увесь вольны час бавiцца на чытанне лiтаратуры небелетрыстычнага кшталту, якой за год набiраецца недзе 60-70 прачытаных кнiжак), а за работу "Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб" - там есць два цi тры вершы проста фантастычнай якасцi i вобразнасцi.

Reply


Leave a comment

Up