Канец сэзону :)

Jul 17, 2011 23:07

Нарэшце ў кнігарні Логвінаў  у продажы зьявіліся дзьве апошнія кнігі калекцыі Галерэя Б. -- Яна Максімюка і Антона Францішка Брыля , і можна нарэшце ўздыхнуць спакойна і заявіць пра сканчэньне сэзону і сыход у Вандроўку -- гэтым разам на Дрысу.

Шчасьлівы момант мусіць наступіць 24 ліпеня, у нядзелю.

Да яго застаецца яшчэ тыдзень, які, спадзяюся, анічога не сапсуе ў нашых планах.

Кампанія проста прыўкрасная: тры паэты і іх крыху звар'яцелы выдаўца, два празаікі, мысьляр, сацыёлаг, турыст, доктар тэалогіі і эльф Маша Пушкіна.

:)

Магчыма, патраплю на прэзэнтацыю кнігі Брыля ў чацьверак і нават скажу кароткую прамову пра новую філалагічную паэзію, - у духу герояў Сэлінджэра - зь любоўю і мурзатасьцю -- пэрпэндыкулярна агульнаму настрою.

Ясна, калі толькі сам аўтар не спужаецца і не адкліча сваё запрашэньне -- бо мая інтуіцыя мне гаворыць, што анічога так не баяцца філолагі-нэаклясыкі на сваіх прэзэнтацыях, як левых будыстаў ад паэзіі, якія прынцыпова ня хочуць бачыць розьніцы між харэем і гекзамэтрам:)

Усім -- мілай летняй нірваны!
Previous post Next post
Up