Не страляйце ў піяніста! :)

Jul 07, 2011 11:27

Не страляйце ў піяніста :)

Цяпер стала модна крытыкаваць Логвінава -- выдавецтва і кнігарню. І ёсьць за што -- за неабавязковасьць, за вечныя затрымкі, за наіўныя хітрыкі, уцяканьне і хаваньне ад аўтараў.
Напэўна не было яшчэ прэзентацый, якія не пераносіліся тройчы, на якія наклад не спазняўся, альбо якія не былі пад пагрозай зрыва.

І ўсё ж.
Я часта бачу іншага Логвінава, без усіх нас, пасьля глямуру прэзентацый, калі ён застаецца сам насам: 
З ціскам падаткавай і чаргінцоўскімі праверкамі. З дзесяткамі мілых графаманаў без якіх усе б адразу прапалі. З неабходнасьцю плаціць вар'яцкую арэнду кнігарні, на якую ён ўвесь час даплочвае са сваёй кішэні.

Апошні крызіс амаль забіў выдавецкі рынак. Папера падаражэла ў два (Анатоль Івашчанка папраўляе - 4-5)  разы, кошты друку таксама.  Амаль тры месяца выдавецтва было паралізавана. усе кнігі выскачылі са сваіх бюджэтаў.

Майце цярплівасьць. Дапамагайце чым можаце. Купляйце кнігі. Яны ўсё адно выходзяць, хаця й са спазненнем.

І. ясна, не страляйце ў піяніста.
Previous post Next post
Up