Пытанне дня

Jan 16, 2011 17:14

Мой 5-гадовы пляменнік ходзіць у дзіцячы садок ва Ўруччы. Пару дзён таму выхавацельніца зрабіла брату заўвагу, што малы ў сваёй гутарцы выкарыстоўвае беларускія словы. Жанчыну моцна абурыла, што дзіця папрасілася "сікаць", а не "писять". "У нас русскоязычный садик" - сказала яна брату. Паспрабаваць паразмаўляць, напісаць Папе рымскаму ці проста спаліць хату?

беларусь - гасударства для народа, пытанне дня

Previous post Next post
Up